23 красавiка 2024, aўторак, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускамоўны рэпер Angst прэзентаваў песню пра каханне

2

Праект Angst прадэманстраваў свой першы трэк «Няма кахання», запісаны пры ўдзеле Аляксандра Ката-Зайцава.

Выканаўца асэнсоўвае стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасць адзін адным ужо назапасілася, піша tuzin.fm.

Песня «Няма кахання» была напісаная ў пачатку 2014 года на біт Kurguz prod. Рэпер Angst прызнаецца, што кампазіцыя выйшла такім «Франкенштэйнам» або «першым бліном»: пачатковы куплет задумваўся як гасцявы для іншага трэка, біт пад яго адшукаўся пазней і тады ж быў напісаны другі куплет з прыпевам. Запіс песні рабіўся на адной студыі, звядзенне і майстарынг (рабіў KamaZ) - на іншай. У фінальную версію ўвайшла чацвёртая версія прыпеву, выкананая лідарам гурта BosaeSonca Аляксандрам Катом-Зайцавым. У выніку ж выйшаў шыкоўны рэп.

Angst уяўляе сабой новае пакаленне беларускай рэп-музыкі. Праект быў утвораны ў Менску ў 2014 годзе Віталём «Ангстам». Упершыню заявіў пра сябе ў трыб'юце «Re: Песняры» ў супольнай з SP Kava песні «Думалi», таксама адзначыўся гасцявым куплетам у яго рэлізе «яМы» (2015). Трэк «Няма кахання» - ягоны паўнапраўны дэбют.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках