19 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішэль Абаму выкрылі ў любові да абдымкаў

Мішэль Абаму выкрылі ў любові да абдымкаў

Журналісты The Daily Beast выкрылі Мішэль Абаму ў любові да абдымкаў.

Аб гэтым паведамляецца на сайце выдання. Карэспандэнты выдання назвалі першую лэдзі ЗША «Галоўнай абдымальніцай» (Hugger in chief) пасля таго, як на штогадовым прыёме для журналістаў у Белым доме 25 красавіка яна абняла амаль 20 чалавек, піша Lenta.ru.

Адна з гасцей вячэры для карэспандэнтаў - Нур Вазваз (Noor Wazwaz) - назвала абдымкі першай лэдзі самымі найлепшымі: «Я думаю, што так яна паказвае сваю шчырую любоў і саўдзел».

Аўтарка кнігі «Як найлепш за ўсё зрабіць першае ўражанне: мова цела і харызма» Пэці Вуд (Patti Wood) распавяла, што першая лэдзі вылучаецца сярод сваіх папярэдніц не толькі частатой абдымкаў, але і іх шчырасцю. Яна ўдакладніла, што ініцыятыва звычайна зыходзіць ад самой Абамы. «Яна тая, хто робіць гэта ўвесь час. Няма ніякіх сумненняў у тым, што для яе гэта не фармальны рытуал, а жаданне», - адзначыла Вуд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках