20 красавiка 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Землятрус зрушыў сталіцу Непала на тры метры

Землятрус зрушыў сталіцу Непала на тры метры
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

Але ніяк не адбіўся на вышыні Эверэста.

Сейсмолагі выявілі, што глеба пад сталіцай Непала Катманду зрушылася на тры метры. Да такіх высноў прыйшоў спецыяліст па тэктанічных ваганнях з Кембрыджскага ўніверсітэта Джэймс Джэксан. Яны супадаюць са звесткамі, атрыманымі навукоўцамі з Універсітэта Адэлаіды ў Аўстраліі, паведамляе NEWSru.com.

"З усяго відаць, землятрус адбыўся ў раёне Вялікага Гімалайскага здвіга", - паведаміў кіраўнік факультэта фізічных навук Адэлаідскага ўніверсітэта Сэндзі Сцісі. У гэтым месцы праходзіць мяжа паміж Індыйскай і Еўразійскай плітамі, сутыкненне якіх утварыла Тыбецкае сугор'е. Цяпер рух пліт прадаўжаецца, выклікаючы магутныя землятрусы раз на некалькі сотняў гадоў.

Са слоў Сцісі, самы вялікі зрух зямной кары ў выніку гэтага землятрусу адбыўся на поўнач ад Катманду, "зрушыўшы" сталіцу краіны на тры метры.

Пакуль невядома, ці быў зрух настолькі істотным, каб навукоўцам прыйшлося пераглядаць высокадакладныя карты свету.

Пры гэтым, паводле апошніх звестак, зрух зямной кары не паўплываў на найвышэйшую вяршыню свету - Эверэст. Мяжа пліт знаходзіцца на захад ад гары і блізка да паверхні, такім чынам, гарызантальныя зрухі амаль не адбіваюцца на вяршынях: калі нейкія змены і адбыліся, гаворка ідзе аб некалькіх міліметрах. Пазней дакладную карціну можна будзе ўсталяваць пры дапамозе радыёлакацыйных радараў, устаноўленых на спадарожніках.

На сёння ўсталяваная вышыня Эверэсту складае 8848 метраў над узроўнем мора. Нядзельны землятрус справакаваў сход лавіны, у выніку якой загінулі 18 чалавек у базавым лагеры. Паводле апошніх звестак, агульная колькасць загінулых у Непале склала больш за 4300 чалавек.

Са слоў экспэртаў, у плыні наступных некалькіх месяцаў імаверныя паўторныя штуршкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках