25 красавiка 2024, Чацвер, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карабель «Прагрэс» не можа прыстыкавацца да МКС

34
Карабель «Прагрэс» не можа прыстыкавацца да МКС
Фота: Getty Images

Расейскі касмічны карабель «Прагрэс-М27М» выйшаў на арбіту значна вышэй за разліковую і не можа прыстыкавацца да Міжнароднай касмічнай станцыі.

Цэнтр кіравання палётамі пакуль не можа атрымаць усю неабходную тэлеметрычную інфармацыю з карабля, паведамляе расейская служба BBC.

Няштатная сітуацыя можа прывесці да страты «Прагрэсу», калі найбліжэйшым часам не ўдасца падняць яго арбіту да разліковай, мяркуюць экспэрты.

На борце «Прагрэсу» - больш за 2,5 тон грузу, сярод якога паліва, кісларод, прадукты харчавання, апаратура для навуковых эксперыментаў, пасылкі для касманаўтаў, а таксама копія сцяга Перамогі і георгіеўскія стужкі да 9 траўня.

Ракета-носьбіт «Саюз-2.1А» з грузавым касмічным караблём «Прагрэс-М27М» стартавала з касмадрома Байканур 28 красавіка а 10:10 паводле маскоўскага часу. Праз дзевяць хвілін карабель адстыкаваўся ад трэцяй прыступкі «Саюза».

Стыкоўка з МКС была прызначаная на 16:07 паводле маскоўскага часу, аднак з караблём не змаглі наладзіць сувязь.

У ЦУПе адразу заявілі, што вялікіх праблем гэтая сітуацыя ў сабе не тоіць, і што карабель будзе можна вывесці на арбіту МКС больш доўгім спосабам - за двое сутак.

Раскосмас таксама распаўсюдзіў афіцыйную заяву, у якой гаворыцца, што «параметры вываду РН «Саюз-2.1А» з касмічным грузавіком «Прагрэс М-27м» штатныя».

«Ёсць камандная радыёсувязь. Сапраўды, назіраюцца некаторыя праблемы з дадзенымі тэлеметрыі - яны цяпер рамантуюцца спецыялістамі Раскосмасу - замест чатырохвітковай сістэмы мы перайшлі на двухсутачную», - гаворыцца ў паведамленні для прэсы.

Аднак, як паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на ананімную крыніцу ў касмічнай галіне, карабель, здзейсніўшы пяць віткоў вакол Зямлі, сыдзе з «поля зроку» расейскіх наземных пунктаў сачэння.

Звязацца з «Прагрэсам» неабходна паспець да 17:00 паводле маскоўскага часу, мяркуе ён.

Агенцтва «Інтэрфакс» перадае словы іншага неназванага экспэрта, які мяркуе, што, паколькі арбіта карабля ў перыгеі складае 120-130 кіламетраў, ён «чапляе» верхнія слаі атмасферы і ў яго падае хуткасць і разаграваецца, што неўзабаве можа прывесці да яго страты.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках