19 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзею Саўчанку перавялі ў лякарню Масквы

5
Надзею Саўчанку перавялі ў лякарню Масквы
Фота: Reuters

Украінскую лётчыцу перавялі з турэмнага шпіталя ў гарадскі для далейшага назірання.

Пра гэта паведаміла РІА «Новости» афіцыйная прадстаўніца ФСВП РФ Крысціна Белавусава.

«Абвінавачаная Саўчанка сёння пераведзеная ў 20-ю гарадскую лякарню для далейшага назірання і выпрацоўкі тактыкі наступнага вядзення», - сказала субяседніца. Яна адзначыла, што стан здароўя Саўчанкі ацэньваецца як здавальняючы і з учорашняга дня яна зноў стала прымаць ежу.

Раней у панядзелак у ведамстве паведамлялі пра медычны кансіліум у пытанні стану здароўя Саўчанкі, якая тры дні адмаўлялася ад ежы.

Кіраўнік прэзідэнцкай рады правоў чалавека Міхаіл Фядотаў наведаў украінскую лётчыцу і паведаміў, што цягам апошняга тыдня абвінавачаная страціла больш за 8 кілаграмаў. Адвакат Марк Фейгін заяўляў раней, што ў аўторак Саўчанку адправяць са следчага ізалятара ў грамадзянскую лякарню.

Абвінавачаная ў датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў украінка Надзея Саўчанка знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. У сярэдзіне снежня мінулага года яна аб'явіла галадоўку, патрабуючы вяртання на радзіму. У пачатку сакавіка Саўчанка змякчыла галадоўку, але потым абвясціла аб працягу пратэсту. Ва ФСВП не раз запэўнівалі, што галадоўка Саўчанкі праходзіць пад наглядам лекараў, якія ацэньваюць яе здароўе як здавальняючае. Надзея Саўчанка, якая служыла ў Добраахвотніцкім батальёне «Айдар», была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўленая ў Расею. Яна знаходзіцца ў расейскім СІЗА з лета 2014 года. У снежні ўкраінка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання. 5 сакавіка адвакаты Саўчанкі паведамілі, што яна наважыла часткова прыпыніць галадоўку, пасля 82 дзён. 11 сакавіка, адвакат украінкі паведаміў, што самаадчуванне ягонай падабароннай пасля частковай адмовы ад галадання не палепшылася. У сваю чаргу Саўчанка прыстрашыла зноў пачаць галадоўку, калі да яе не пусцяць украінскіх лекараў.

Надзея Саўчанка абраная народным дэпутатам Украіны паводле спісу партыі «Бацькаўшчына». Таксама яна з'яўляецца дэпутатам ПАРЕ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках