20 красавiка 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мангалы з падпаленым Крамлём сталі гітом украінскіх сацыяльных сетак

15

Ва Украіне з'явілася тэндэнцыя вырабу антыкрамлёўскіх мадэляў мангалаў у якасці дэкаратыўных дэталяў, да якіх выкарыстоўваюць абрысы маскоўскага Крамля.

Такім чынам, калі развесці ў іх агонь, з'яўляецца ўражанне, быццам палае сімвал расейскай улады, піша «Новое время».

Прычым, вырабам такіх мангалаў займаюцца, як на прадпрыемствах, так і прыватнікі.

«Нішто так не супакойвае нервы, як выгляд палаючага Мардора ціхім летнім вечарам. Такі мангал можна прыхапіць з сабой на ўсялякую вечарыну і open air, ваша з'яўленне з ім не пройдзе незаўважаным», - гаворыцца ў апісанні да аднаго з мангалаў.

Мангалы з падпаленым Крамлём сталі гітом украінскіх сацыяльных сетак. Фотa: Mordor on fire\Facebook
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках