24 красавiка 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палеантолагі знайшлі ў Чылі дыназаўра-качканоса

Качкносамі іх называюць за спалучэнне неспалучальнага, а афіцыйную назву чылізаўры Дыегі Суарэза атрымалі ў гонар сямігадовага хлопчыка.

«Мяркую, ніхто з палеантолагаў не чакаў, што раннія тэраподы могуць эвалюцыянаваць ц нешта такое», - каментуе The Verge палеантолаг Універсітэта Чылі Аляксандр Варгас, даследаванне апублікаванае ў часопісе Science.

Chilesaurus diegosuarezi нібы «злеплены» з абсалютна розных дыназаўраў.

Калі сямігадовы Дыега знайшоў у Чылі закамянелыя косткі, ягоны бацька, палеантолаг Мануэль Суарэз, падумаў, што косткі належалі некалькім раней невядомым відам. Але далейшыя даследаванні паказалі, што хлопчык адкрыў практычна поўныя шкілеты 10 дыназаўраў аднаго віду, піша «Наша нiва».

Чылізаўр Дыегі Суарэза быў празваны «дыназаўрам-качканосм», бо спалучае, здавалася б, неспалучальнае: заднія лапы і зубы ад заўрапода (траваедныя чацвераногія яшчары з даўжэзнай шыяй) і пярэднія двухпальцыя лапы позняга драпежніка тыраназаўра. Відавочна, што чылізаўры былі вегетарыянцамі, хоць і належалі да дамінантнай групы драпежнікаў свайго часу.

Даследчыкі шукаюць продкаў чылізаўраў, каб зразумець, як раннія тэраподы набылі такую дзіўную форму, якую пазней часткова запазычалі тыраназаўры. Адкрыццё такіх продкаў пацвердзіць тэорыю аб тым, што чылізаўры былі не проста выпадковым эвалюцыйным скокам.

Сам па сабе факт знаходжання чылізаўраў даказвае, што радыкальна новыя формы дыназаўраў усё яшчэ могуць быць знойдзеныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках