23 красавiка 2024, aўторак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лютаўская нафта каштавала Беларусі даражэй за студзеньскую

1
Лютаўская нафта каштавала Беларусі даражэй за студзеньскую

Беларусь у студзені-лютым 2015 імпартавала 3,706 млн тон нафты, што на3% больш, чым у студзені 2014 года.

У грашовым вымярэнні імпарт нафты ў студзені-лютым гэтага года каштаваў краіне $835,88 млн, што ў 1,6 разы танней у параўнанні са студзенем-лютым 2014 года.

Сярэднекантрактны кошт у студзені-лютым склаў $225,5 за тону, у той час як годам раней ён складаў $385,6 за тону, піша АФН.

У параўнанні са студзенем гэтага года імпарт нафты ў лютым знізіўся на 236 тысяч тон да 1,735 млн тон. Пры гэтым кошт імпарту нафты ў лютым вырас на $201,48 млн да $518,68 млн сярэднекантрактны кошт у лютым склаў 298 даляраў за тону, у той час як у студзені нафта каштавала краіне ў сярэднім $160,9 за тону

Увесь аб'ём нафты быў імпартаваны з РФ. У гэтым годзе РБ плануе імпартаваць 23,5 млн тон нафты. У 2014 годзе імпарт дасягнуў 22,5 млн тон нафты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках