20 красавiка 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельцам раздаюць сцягі з «георгіеўскай» стужкай

8

Сцяжкі белага колеру з чорна-аранжавай стужкай і зоркай.

«Глуханямога» заўважыў на скрыжаванні вуліц Хатаевіча і Кірава чытач charter97.org Слава.

«Сёння пару гадзін таму бачыў чарговага «нямога». У яго ў руках быў сцяжок з паласатай стужкай і зоркай, нешта напісана пра 9 траўня. Больш не разгледзеў. Ён спалохаўся мяне, калі ўбачыў, што я здымаю. За час, пакуль я стаяў на святлафоры, у яго не купілі ніводнага сцяжка», - распавядае чытач.

Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася пра раздачу на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расеі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Менску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гародні, Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Баранавічаў.

Акрамя гэтага, апошнім часам з'явіліся распаўсюднікі савецкай сімволікі як у Менску, так і ў рэгіёнах. Блізу месяца таму ў Віцебску распаўсюдніку сцяжкоў Расеі выбілі зубы, а ў Гомелі ад такога ж прадаўца адварочваліся мінакі.

Раздачу сцягоў арганізуюць прарасійскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках