23 красавiка 2024, aўторак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даход ад экспарту нафтапрадуктаў упаў на 30,6%

1
Даход ад экспарту нафтапрадуктаў упаў на 30,6%

Даход Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені-лютым 2015 знізіўся на 30,6% у параўнанні са студзенем-лютым 2014 да $1262,3 млн.

У той жа час фізічны аб'ём паставак вырас на 26,5% да 3,098 млн экспартны кошт склаў $407,4 за тону, знізіўшыся на 45,1%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт у краіны па-за СНД у студзені-лютым вырас на 44,8% і склаў 2,504 млн тон, у грашовым вымярэнні знізіўся на 22,8% да $959,4 млн.

Пастаўкі ў краіны СНД знізіліся на 17,5% да 594 тысяч тон, у вартасным вымярэнні - на 47,4% і склалі $302,9 млн.

У студзені-лютым 2015 Беларусь знізіла экспарт нафты на 0,6% у параўнанні са студзенем-лютым 2014 да 263 тысяч тон. Увесь аб'ём быў экспартаваны ў Нямеччыну.

Даход ад экспарту нафты склаў $95,4млн, знізіўшыся на 52,8%. Сярэдні экспартны кошт упаў на 52,5% да $363,1 за тону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках