19 красавiка 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паменшыла залежнасць ад расейскага газу на 60%

1
Украіна паменшыла залежнасць ад расейскага газу на 60%

Украіна таксама спрабуе дыверсіфікаваць іншыя крыніцы энэргіі.

Украіна стала залежаць ад расейскага газу менш прыблізна на 60 адсоткаў, заявіў міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дзямчышын у Кіеве падчас Міжнароднай донарскай канферэнцыі ў падтрымку Украіны, паведамляе zn.ua.

"Залежнасць вельмі моцная была. Мы амаль 100% (газу - рэд.) атрымлівалі з Расеі, а цяпер гэта менш за 40%. Гэта вельмі добра, гэта нам дапамагае ўзнімацца з каленяў і размаўляць з "Газпромам" на роўных", - паведаміў Дзямчышын.

Акрамя гэтага, Украіна спрабуе дыверсіфікаваць іншыя крыніцы энэргіі, адзначыў міністр.

"Цяпер мы актыўна працуем для таго, каб дыверсіфікаваць крыніцы ядзернага паліва. У сэгмэнце вугалю мы факусуемся на нашых вытворчых магутнасцях. У нафтагазавым сэктары 70% нафтапрадуктаў, якія прадаюцца ва Украіне, завозяцца, мы плацім за гэта валютай, гэта нявыгадна для эканомікі", - падагуліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках