25 красавiка 2024, Чацвер, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі пачаўся суд над Саакашвілі

2
У Грузіі пачаўся суд над Саакашвілі

Экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

У Грузіі пачаўся суд над экс-прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Былога кіраўніка дзяржавы і шэраг ягоных найбліжэйшых паплечнікаў абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў падчас разгону мірнага мітынгу апазіцыі 7 лістапада 2007 года, паведамляе "Радыё Свабода".

"Саакашвілі, які жыве ва Украіне, адмовіўся ад прапановы ўзяць удзел у судовым працэсе праз скайп. У выпадку прызнання яго вінаватым суд можа завочна прысудзіць экс-прэзідэнта Грузіі да пазбаўлення волі тэрмінам да 8 гадоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Варта адзначыць, што цяпер Саакашвілі, які пакінуў Грузію пасля інаўгурацыі новага прэзідэнта ўвосень 2014 года, абвешчаны на радзіме ў міждзяржаўны вышук. "Справа 7 лістапада" была першым абвінавачваннем супраць экс-прэзідэнта Саакашвілі.

Супраць Саакашвілі распачатыя яшчэ тры крымінальныя справы. Яго вінавацяць у арганізацыі збіцця дэпутата і бізнэсоўца Валерыя Гелашвілі, а таксама ў растраце бюджэтных сродкаў і ў стварэнні прывілеяваных варункаў для змешчаных у турму фігурантаў гучнай крымінальнай справы аб выкраданні і забойстве тбіліскага банкіра Сандро Гіргвліяні.

Экс-прэзідэнт Грузіі цяпер узначальвае раду рэформаў пры прэзідэнце Украіны. На запыт Тбілісі аб выдачы Саакашвілі афіцыйны Кіеў адказаў адмовай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках