18 красавiка 2024, Чацвер, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнавіл патлумачыў, чаму ГПУ не чапае Клюева, Лукаш і Табачніка

2

Генеральная пракуратура не зможа выставіць абвінавачванні некаторым адыёзным чыноўнікам часоў Віктара Януковіча.

Пра гэта ў камэнтары парталу «Главное» паведаміў дэпутат некалькіх скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны, палітычны экспэрт Тарас Чарнавіл.

«Аб дзейнасці некаторых чыноўнікаў Януковіча з тых ці іншых прычын не была сабраная довадная база, каб выставіць ім абвінавачвання. Гэта звязана з тым, што адпаведныя матэрыялы былі альбо добра схаваныя, альбо ж гэтыя людзі не вялі самастойную фінансавую дзейнасць (ім маглі проста «адкрышваць»)», - растлумачыў Чарнавіл.

Ён таксама нагадаў, што загінулага Віктара Януковіча-малодшага пры жыцці не чапалі, бо ён не быў дапушчаны да бізнэсу або кіравання дзяржструктурамі.

«А Лукаш - гэта асоба, які сядзела на заробку «ў канвертах», а дакладней у кейсах у рэгіяналаў. Але яна наўрад пакінула пасля сябе сляды. Яна не вяла бізнэс самастойна, а проста атрымала «падзяку». Такім чынам, трэба затрымліваць таго, хто гэтыя канверты даваў. Але ж рэгіяналы не распісваліся ў ведамасцях за атрыманне гэтых грошай. Так што практычна немагчыма знайсці довады, што за прыняцце «патрэбных» пастаноў або антыдзяржаўную дзейнасць Лукаш брала велізарныя сумы. Калі добра пашукаць, то можна знайсці цікавыя рэчы ў выканаўчай службе, якая падпарадкоўваецца Мінюсту. Але тут або рукі не дайшлі, або ўжо знішчаныя ўсе матэрыялы», - дадаў экспэрт.

Чарнавіл адзначыў, што ў ГПУ могуць быць пытанні да мужа Лукаш - Грыгорыя Ільяшова, які ў свой час быў кіраўніком Службы замежнай выведкі.

Што да Табачніка, то ён вёў бізнэс-дзейнасць «без свайго подпісу», растлумачыў экспэрт.

«Рэальна бізнэсам займаўся ягоны брат. Табачнік вусна, не ставячы свае подпісы на паперах, дамагаўся прэферэнцый для брата. І хоць дэ-факта ён таксама атрымліваў даход, але дэ-юрэ не меў дачынення да структур блізкага сваяка. Знайсці падставы для давядзення ягоных фінансава-эканамічных злачынстваў практычна немагчыма. Ён досыць разумны, каб пакідаць пасля сябе довады. А ў справах Мінадукацыі вельмі складана сфармуляваць склад злачынства, бо панятак парушэння правоў чалавека ў гуманітарнай сфэры размыты», - сказаў экс-нардэп.

Кажучы аб адыёзных братах Клюевых, Чарнавіл нагадаў, што Сяргей Клюеў быў дэпутатам.

«А згодна з Канстытуцыяй усе пастановы, якія прымае дэпутат (галасаванні за дыктатарскія законы, прасоўванне лабісцкіх схем і г.д.), належаць да дэпутацкай недатыкальнасці. І яна ў нас 100%-я. Так будзе нават пасля таго, як яе скасуюць. Гэта сусветная норма - дэпутат не нясе адказнасці за сваю беспасярэднюю дэпутацкую дзейнасць, то бок галасаванні і выступы», - растлумачыў экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках