25 красавiка 2024, Чацвер, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук пакрыўдзіўся на прадавачку і разбіў дзверы крамы

9

Красавіцкая ноч не была ўдалай у аднаго з наведвальнікаў крамы ў Серабранцы.

Пасля не вельмі прыемнай размовы з прадавачкай хлопец са злосцю ляснуў дзвярыма і выйшаў. Але гэтага яму здалося мала: наўздагон наважыў яшчэ і выбіць шкло дзвярэй. Інцыдэнт адбыўся 21 красавіка а 23:05 у ГЦ «Купец» на праспекце Ракасоўскага, 1А. За свой «геройскі» ўчынак мужчына абвешчаны ў вышук.

Больш падрабязна аб інцыдэнце распавяла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Таццяна Кавалёва, піша onliner.by.

- Маладзён зайшоў у краму разліўнога піва ў ГЦ «Купец» прыкладна а 22:59. Наведвальнікаў ужо не было. Са слоў прадавачкі, хлопец хацеў купіць піва і ўжо быў нападпітку, паводзіў сябе агрэсіўна, абражаў. Яна яму ветліва патлумачыла, што крама зачыняецца. Ён выйшаў, дзверы за ім зачынілі на ключ. Прайшло пару хвілін, і маладзён разбіў шкло дзвярэй кулаком. Прадавачка яшчэ нават не паспела адысці.

Супакоіўшы такім спосабам нервы, мужчына паважна адправіўся па сваіх справах. Але адказаць за сваю хвіліну слабасці яму ўсё ж прыйдзецца. Хулігана захавалі камеры відэаназірання, аднак ягоная асоба дагэтуль не ўсталяваная. Разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса РБ (хуліганства), - расказала яна.

Маладзёну на выгляд 25-30 гадоў, целасклад сярэдні, валасы светлыя, сярэдняй даўжыні. Быў апрануты ў чорную падоўжаную куртку з замком-маланкай белага колеру і капюшонам з футравай аблямоўкаю, у байку з выявай арла на грудзях і надпісам белага колеру «ВОУ», у джынсы цёмна-сіняга колеру, красоўкі сіняга колеру з трыма белымі палосамі па баках. Калі вы апазналі мужчыну на фота і відэа, варта звяртацца ў Ленінскае РУУС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках