23 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскія сацыял-дэмакраты: Статкевіча катуюць у калоніі

9
Барысаўскія сацыял-дэмакраты: Статкевіча катуюць у калоніі

Узмацненне ціску на Мікалая Статкевіча ў шклоўскай калоніі №17 трэба расцэньваць як катаванні палітычнага апанента ўладаў.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай барысаўскай арганізацыяй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заяве, паведамляе БелаПАН.

«Інакш як узмацненнем супрацьпраўнага ціску на гэтага рэальнага канкурэнта Аляксандра Лукашэнкі ў барацьбе за ўладу ў Беларусі нельга растлумачыць ужыванне да палітвязня самых строгіх пакаранняў у турэмных умовах. Гэта, напрыклад, чарговае ўтрыманне Мікалая Статкевіча ў памяшканні камернага тыпу або найстражэйшы лагерны карцэр, дзе ставіцца пад пагрозу здароўе зняволенага і дзе чалавека могуць трымаць месяцамі», - гаворыцца ў заяве.

Барысаўскія сацыял-дэмакраты заклікаюць дэмакратычную грамадскасць краіны «замест захаплення псеўдавыбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і вылучэння нейкіх кандыдатаў на гэта карыкатурныя палітычнае мерапрыемства распачаць шэраг канкрэтных дзеянняў у падтрымку палітвязняў». Так, сацыял-дэмакраты прапануюць падрыхтаваць сумесныя звароты ў АБСЕ, Камітэт супраць катаванняў і Камітэт правоў чалавека ААН і некаторыя іншыя структуры з заклікам аказаць міжнародны ціск на Аляксандра Лукашэнку «з мэтай недапушчэння ўжыванняў катаванняў у дачыненні да яго палітычных апанентаў».

Нагадаем, адміністрацыя папраўчай калоніі №17 Шклова за апошні тыдзень вынесла Статкевічу шэраг спагнанняў, на яго складзена восем актаў. Ён пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання з жонкай, якое планавалася ў красавіку, і прадуктовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіч быў змешчаны на тры дні ў штрафны ізалятар, а 3 красавіка - пераведзены на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які дагэтуль знаходзіцца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі праз абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Першапачаткова адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі №17, аднак у студзені 2012-га яму зрабілі больш жорсткія умовы адбыцця пакарання і перавялі на тры гады ў магілёўскую турму №4. Па заканчэнні гэтага тэрміну, 12 студзеня гэтага года, палітыка вярнулі ў шклоўскую калонію, дзе ў яго дачыненні ў першыя два дні знаходжання склалі два рапарты аб парушэнні правілаў унутранага распарадку і на гэтай падставе забаранілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках