20 красавiка 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску бландынка на BMW X5 прыпаркаваўся пасярод дарогі (Фота)

27

Дзяўчына адышла ў краму за прадуктамі.

Не унікальную, але невытлумачальную сітуацыю назіраў на вуліцы Алешава ў Менску чытач onliner.by з нікам csanc. Кіроўца новай BMW X5 пакінула свой аўтамабіль прама пасярод дарогі. Іншым аўтамабілістам нейкі час даводзілася аб'язджаць перашкоду з двух бакоў. А затым з прадуктовай крамы выйшла дзяўчына, села ў машыну і паехала як ні ў чым не бывала.

«Учора а 17:00 назіраў такую карціну на вуліцы Алешава: BMW была прыпаркаваная прама пасярод дарогі. Злева-справа яе аб'язджалі аўтамабілі. І практычна там жа невялікае скрыжаванне з дваровымі праездамі», - распавёў csanc.

У Менску бландынка на BMW X5 прыпаркаваўся пасярод дарогі

Праз нейкі час з прадуктовай крамы паблізу выйшла маладая бландынка з пакетам прадуктаў, села ў машыну, развярнулася заднім ходам і з'ехала. Характэрна, што каля крамы ёсць паркоўка, дзе ў той момант былі вольныя месцы. «Канец працоўнага дня, кіроўцы раз'язджаліся. Хацелася зрабіць дзяўчыне заўвагу, але не стаў. Што толку казаць, калі кіроўца так паркуецца?» - дадаў csanc.

Зрэшты, у інспектараў ДАІ знайшліся б прыдатныя словы. У ДАІ Савецкага раёна сталіцы паведамілі, што аўтамабіль напэўна б эвакуавалі за такую паркоўку. У дачыненні да кіроўцы быў бы складзены адміністрацыйны пратакол паводле ч.18.22 - «Парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху». Паводле часткі першай альбо другой, у залежнасці ад «паслужнога спісу» кіроўцы. Калі парушэнне першае за год - штраф 180 тыс. рублёў, калі ўчыненае паўторна цягам года - 360 тыс.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках