29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інфармацыі пра палітвязня Рубцова няма два тыдні

Інфармацыі пра палітвязня Рубцова няма два тыдні
Юрий Рубцов
Фото: «Радыё Свабода»

Апошні раз адвакатка сустракалася з Юрыем Рубцовым у следчым ізалятары 17 красавіка. Тады палітвязень праводзіў галадоўку.

Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла Ядзвіга Рубцова - жонка актывіста.

«Апошні раз з ім бачылася адвакатка 17 красавіка, тады ён галадаў. А што цяпер - не ведаю. Днямі сама тэлефанавала ў следчы ізалятар у Баранавічы, то дзяжурны сказаў, што ў іх ніхто не галадае. Але што яны мне праз тэлефон маглі іншае сказаць? Лістоў ад яго няма, тэлефанаванняў таксама. Днямі адправіла яму ліст, але ці дойдзе, сумняваюся. Што рабіць - не ведаю. Вельмі за яго турбуюся. Ехаць мне самой туды бессэнсоўна, бо ўсё адно не пусцяць», - кажа яна.

17 красавіка з Юрыем Рубцовым сустракалася адвакатка. Яна распавяла пра стан здароўя палітвязня.

«Тады ён выглядаў ужо досыць дрэнна. Спрабавала яго адгаварыць, але ён жа не з тых, хто саступае. І зараз не думаю, што ён сапраўды спыніў галадоўку. Бо гэта такі чалавек», - сказала яна.

17 красавіка адвакатка разам з Рубцовым закончылі азнаямленне з матэрыяламі новай крымінальнай справы супраць актывіста. На пачатку тыдня справу павінны былі з пракуратуры перадаць у суд. Дзень суду яшчэ не паведамілі, але адвакатка мяркуе, што яго прызначаць на другую палову траўня. Працэс адбудзецца ў Пружанах.

Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам у краіне - 600 даляраў. Палітвязень мяркуе, што новая крымінальная справа супраць яго незаконная, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юры Рубцоў 6 кастрычнік 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт.391 Крымінальнага кодэкса («Знявага суддзі або народнага лаўніка») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках