23 красавiка 2024, aўторак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД у кювет перакуліўся вайсковы УАЗ- «бохан»

5

Аварыя адбылася сёння на вонкавым кальцы МКАД ля вуліцы Купрэвіча.

У выніку ДТЗ вайсковы УАЗ выехаў у кювет і перакуліўся на дах. Ніхто не пацярпеў. Як паведаміла карэспандэнту onliner.by спецыялістка ў агітацыі і прапагандзе ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская, паводле папярэдняй версіі, кіроўца УАЗа сыходзіў ад сутыкнення з іншым аўтамабілем.

«Са слоў кіроўцы УАЗа, ён рухаўся на МКАД па крайняй правай паласе. Перад ім з вуліцы Купрэвіча выехаў неўстаноўлены аўтамабіль. Сыходзячы ад сутыкнення з ім, кіроўца УАЗа павярнуў стырно налева, выехаў на суседнюю паласу, сутыкнуўся там са смеццявозам МАЗ і ад удару выехаў на абочыну. У кювеце аўтамабіль перакуліўся», - распавяла Кацярына Журымская.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках