29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Салігорска нападаў на жанчын з-за ўсмешкі

5
Жыхар Салігорска нападаў на жанчын з-за ўсмешкі

Мужчына меркаваў, што з яго смяюцца.

Па дапамогу ў міліцыю звярнуліся дзве пацярпелыя, якіх проста на вуліцы Салігорска беспадстаўна ўдарыў незнаёмы мужчына, паведамляе мясцовая тэлекампанія «Ранак».

Першы выпадак адбыўся 4 траўня, калі ў Моладзевым мікрараёне незнаёмец напаў на работніцу КЖУП «Светач». Жанчына ішла па тратуары ўсцяж вуліцы Свярдлова. Ля бара «Брыльянт» яе нагнаў мужчына і абразіўшы, ударыў па твары. Ад нечаканасці пацярпелая дакладна не змагла запомніць хулігана. Яе калегі, якія знаходзіліся непадалёк, звярнулі ўвагу толькі на ягоны вельмі высокі рост.

Праз тыдзень, 11 траўня, аналагічная сітуацыя адбылася непадалёк ад Гандлёвага цэнтра. Высокі мужчына ў чырвонай футболцы, нічога не кажучы, ударыў 23-гадовую дзяўчыну, якая ішла яму насустрач.

«Пацярпелая не разгубілася, і прасачыла за ім, - распавядае следчы Светлагорскага РАСК Вольга Русакова. - Мужчына адправіўся на прыпынак, сеў у аўтобус. Дзяўчына патэлефанавала сяброўцы, і ўжо разам на аўто яны паехалі следам за ім».

Праз некаторы час «аб'ект» выйшаў з аўтобуса і адправіўся ў двары Першамайскага мікрараёна. Дзяўчаты «вялі» яго да самага дома. Адкрыўшы дзверы сваім ключом, мужчына ўвайшоў у пад'езд. Толькі тады яны патэлефанавалі ў міліцыю. Падазраванага затрымалі.

«Высветлілася, што мужчына 1970 года нараджэння ўжо судзімы за аналагічнае злачынства, - кажа Вольга Русакова. - Паводле прыгавору суда знаходзіўся на прымусовым лячэнні, знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра».

Сваю агрэсію затрыманы тлумачыць тым, што яму не падабаецца, калі жанчыны ўсміхаюцца, яму здаецца, што яны смяюцца з яго.

«Паводле абодвух фактаў Светлагорскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Хуліганства», - кажа следчы Русакова. - Падазраваны ўзяты пад варту. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, прызначаная псіхіятрычная экспэртыза».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках