16 красавiка 2024, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

PayPal просяць разблакаваць збор грошай на друк дакладу Нямцова

5
PayPal просяць разблакаваць збор грошай на друк дакладу Нямцова

Адпаведная петыцыя размешчаная на сайце change.org і сабрала 4115 подпісаў з 5000 патрэбных.

Тэкст петыцыі апублікаваў грамадзянскі актывіст Міхаіл Маглаў.

Яна адрасаваная прэзідэнту карпарацыі «PayPal Inс.» Дэну Шульману.

«З лета 2014 ідзе кровапралітная вайна супраць Украіны, якая вядзецца з вайсковай падтрымкай і фінансаваннем расейскіх уладаў, пры ўдзеле расейскіх вайскоўцаў. Тысячы чалавек загінулі, у тым ліку цывільнае насельніцтва. Сотні тысяч пакінулі свае дамы і сталі бежанцамі.

У пачатку 2015 Барыс Нямцоў, адзін з ключавых апанентаў Уладзіміра Пуціна, пачаў рыхтаваць даклад «Пуцін. Вайна», які б распавёў расейскім грамадзянам пра тое, хто і як развязаў гэтую вайну, прарваў бы кола лжывай прапаганды. Даклад быў прызваны спыніць кровапраліцце, адкрыўшы праўду аб тым, каму яно выгаднае і як дзеля гэтага ашукваюцца мільёны людзей. Барыс пачаў збор матэрыялаў, але 27 лютага яго нізка забілі на Вялікім Маскварэцкім мосце, проста ля сцен Крамля.

Закончыць справу Нямцова ўзяліся ягоныя паплечнікі, сябры і людзі, якія ўважалі гэтую працу за важную для будучыні Расеі ды свету. У аснову дакладу ляглі тыя матэрыялы, якія сабраў і падрыхтаваў Барыс Нямцоў. Інфармацыя была дапоўненая і ўдакладненая цягам апошніх месяцаў, сабраная разам і апублікаваная днямі.

12 траўня ў Маскве прайшла прэзентацыя дакладу «Пуцін. Вайна». Друкаваць гэты даклад у Расеі адмовіліся 14 друкарняў і ніводнае расейскае выдавецтва не гатовае апублікаваць гэтую кнігу. Адначасова з прэзентацыяй дакладу быў пачаты збор сродкаў для друку копій дакладу ў Расеі і яго распаўсюдзе ў рэгіёнах. Збор сродкаў праходзіў на расейскай пляцоўцы «Яндэкс. Грошы» і на міжнароднай - PayPal.

13 траўня актывіст Усевалад Чагаеў, адказны за збор сродкаў, паведаміў, што PayPal заблакаваў для прыёму ахвяраванняў гэты рахунак. 14 траўня прыйшоў адказ ад PayPal, дзе кампанія паведамляе: «Мы аператыўна прааналізавалі інфармацыю і вымушаныя прызнаць, што цяпер абмежаванні з рахунку не могуць быць знятыя. Гэта звязана з тым, што на сённяшні дзень PayPal не мае магчымасці карыстацца сваёй сістэмай для збору ахвяраванняў на дзейнасць палітычных партый і палітычныя мэты ў Расеі».

Гэтыя дзеянні і тлумачэнні кампаніі PayPal з'яўляюцца абсурднымі. Кампанія PayPal не знайшла час разабрацца, што сродкі збіраюцца не на палітычную дзейнасць, а на антываенную і асветніцкую, якая можа супрацьстаяць дзяржаўнай прапагандзе ў Расеі. Сваімі дзеяннямі кампанія PayPal падтрымлівае не толькі рэжым Пуціна, але і працяг ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Мы, ніжэйпадпісаныя, патрабуем ад кампаніі PayPal і ад ейнага ўладальніка, кампаніі eBay, аднавіць працу рахунка для збору ахвяраванняў на выданне накладу дакладу «Пуцін. Вайна» папрасіць прабачэння ў расейскіх актывістаў. Пакуль гэтага не адбудзецца, заклікаем байкатаваць паслугі гэтых кампаній», - гаворыцца ў петыцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках