25 красавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскім галадоўнікам выклікалі «хуткую»

Магілёўскім галадоўнікам выклікалі «хуткую»

Двум магілёўскім галадоўнікам, якія пратэстуюць супраць незаконнага, як яны мяркуюць, перасялення з кватэр у інтэрнат, стала дрэнна.

У Наталлі Кастагладавай, у якой язва, пачаліся ваніты. У Наталлі Машкоўскай - праблемы з сэрцам, падскочыў ціск. Ім выклікалі хуткую дапамогу, паведамляе "Радыё Свабода".

Галадоўку пяцёра жыхароў Магілёва абвясцілі 18 траўня. Яны заяўляюць, што вычарпалі ўсе магчымыя законныя спосабы, каб абараняць свае правы, і перайшлі да галадоўкі.

У 2012 годзе дом, у якім жылі галадоўнікі, прызналі аварыйным. Жыхароў у экстраным парадку праз суд перасялілі ў інтэрнат будаўнічага трэсту №12. Замест кватэр ім выдзелілі ў інтэрнаце пакоі.

Пратэстоўцы кажуць, што дамоваў на пражыванне ў інтэрнаце за год, што яны там жывуць, з імі так і не ўклалі. Прапануюць аформіць дамовы на пяць гадоў. За гэты час яны павінны самі развязаць свае жыллёвыя праблемы.

Дом №59 па вуліцы Ленінскай - у самым цэнтры Магілёва, гэта прывабнае месца для патэнцыйных інвестараў. Напярэдадні 1 траўня камунальнікі пафарбавалі фасад аварыйнага дома і замянілі з боку цэнтральнай вуліцы выбітае шкло.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках