20 красавiка 2024, Субота, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэд зрабіў «сэлфі года» дзякуючы кенгуру

2
Швэд зрабіў «сэлфі года» дзякуючы кенгуру
Фото: Dennis Karlsson

26-гадовы турыст Дэніс Карлсан шпацыраваў па аўстралійскім пляжы, і ў нейкі момант ён заўважыў, што кенгуру капаецца ў яго заплечніку, пакінутым на беразе.

Швэд адабраў у жывёліны свае рэчы, у тым ліку моркву, якую ён купіў сабе на абед, піша gazeta.ru.

Дэніс Карлсан разважыў, што кенгуру выглядае прыязным і надумаўся з ім сфатаграфавацца. Атрыманы здымак стаў «вірусным» у Швэцыі і атрымаў годнасць «сэлфі года». Фота стварае ўражанне, што не чалавек корміць жывёлу морквай, а жывёла чалавека.

Выданню TheLocal.se Карлсан заявіў, што быў бы рады, калі б ягоны здымак перамог які-небудзь афіцыйны конкурс сэлфі. «Спадзяюся, што прызам будуць морквы», - пажартаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках