17 красавiка 2024, Серада, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Гагарыну абвінавацілі ў плагіяце ідэі сцэнічнага ўбрання

22
Паліну Гагарыну абвінавацілі ў плагіяце ідэі сцэнічнага ўбрання
Паліна Гагарына
Фота: Getty Images

Расейскую спявачку, якая гэтай ноччу выступіла ў паўфінале «Еўрабачання», ужо паспелі абвінаваціць у плагіяце.

Праўда, прэтэнзіі блогераў тычацца не песні A Million Voices, а сцэнічнага ўбрання Паліны Гагарынай, паведамляе «Эхо Москвы».

Шмат каму, прынамсі ўкраінскай акторцы і спявачцы Анастасіі Прыходзьцы, сукенка расейскай спявачкі здалася падобнай на ўбранне Джэніфер Лопес.

«Расея, хопіць красці!» - напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram. Цікава, што сама Анастасія Прыходзька некалькі гадоў таму, у 2009-м, сама прадстаўляла Расею на «Еўрабачанні» і гэтак жа, як Паліна Гагарына, стала найлепшай на праекце «Фабрыка зорак».

«Старытэлінгавая «жывая сукенка» Лопес было звязаная з песняй «Адчуйце святло» ў жывым (ажыўшае святло) і пераносным (сувязь з героямі анімацыі). Навошта спатрэбілася для Гагарынай так падрабязна і бессэнсоўна прыгожа (светлавыя шары, колы, разводы і завіхрэнні з усіх пунктаў) прайграваць прыдуманае іншымі? Абмеркаванне другаснасці сукенкі ў сетках ужо адцягнула ад абмеркавання песні... Хто ведае, хто ставіў нумар?» - спытала вядомая журналістка Ганна Качкаева.

28-гадовая Паліна Гагарына выйшла ў фінал юбілейнага 60-га «Еўрабачання», выканаўшы на конкурсе ў Вене песню «Мільён галасоў». Фінал адбудзецца ў суботу, 23 траўня. Прадстаўнікі Беларусі ў фінал конкурсу не прайшлі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках