29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бежанцы з Данбаса» просяць міласціну ў жыхароў Гомеля

4
«Бежанцы з Данбаса» просяць міласціну ў жыхароў Гомеля

Просьбіты міласціны выкарыстоўваюць у размове ўкраінскія словы і акцэнт.

У сераду ў Гомелі зноў заўважылі групы людзей з дзецьмі, якія прадстаўляюцца бежанцамі з Данбаса і просяць міласціну. Па кватэрах шматпавярховікаў у цэнтры Гомеля хадзілі жанчыны з маленькімі дзецьмі і расказвалі пра тое, што іх прывезлі з Данбаса і пакінулі на вакзале. Маўляў, пяты дзень ужо сядзяць у вагонах, есці няма чаго. Пры гэтым, як сцвярджаюць відавочцы, просьбіты міласціны выкарыстоўваюць у размове ўкраінскія словы і акцэнт, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Такія выпадкі адбываюцца не ўпершыню - раней па Гомелі таксама хадзілі групы людзей і расказвалі пра тое, як яны жывуць у вагонах пасля эвакуацыі з Украіны. Аднак ні тады, ні цяпер гэта афіцыйна не пацвердзілі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках