28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні чэк беларуса ў крамах Вільні - ад 140 да 250 еўраў

1
Сярэдні чэк беларуса ў крамах Вільні - ад 140 да 250 еўраў

У 2014 годзе ў Літве пабывала 468 тысяч беларусаў.

Зразумела, што большасць з іх не толькі наведвала музеі і гарадскія славутасці, але і прайшлося па крамах. Кіраўнік віленскага гандлёва-забаўляльнага комплексу "Акропаліс" Чэславас Урбанавічус у інтэрв'ю Deutsche Welle распавёў, колькі беларусаў звычайна наведваюць цэнтр:

"Доля краін СНД складае ў нас блізу 5% усіх наведвальнікаў. Большасць з іх - госці з Беларусі. Кожны беларус траціць на пакупкі і паслугі ў сярэднім ад 200 да 250 еўраў".

Генеральны дырэктар гандлёвага цэнтра "Озас" Інга Навіцкайтэ кажа, што доля беларускіх пакупнікоў у іх складае 7-8%. Сярод замежнікаў амаль 87% - госці з Беларусі. А сярэдні чэк складае ад 140 да 160 еўраў.

Прычынай такой высокай долі пакупнікоў з Беларусі, мяркуюць кіраўнікі гандлёвых цэнтраў, стала павелічэнне колькасці расейскамоўных супрацоўнікаў і наладжаны рух маршрутных таксі з аўтобусных і чыгуначных вакзалаў.

Разам з тым дырэктар сеткі гандлёвых цэнтраў Akropolis LT Рэмігіюс Вейкалас дадае, што апошнім часам колькасць пакупнікоў з нашай краіны пачала зніжацца:

"Летась колькасць пакупнікоў з Расеі зменшылася на траціну, з Беларусі - на чвэрць", - заявіў ён. На думку Вейкаласа, прычынай стала дэвальвацыя ў Беларусі і Расеі.

Разам з тым, беларусы пачалі вяртаць больш tax free. Паводле звестак Global Blue Lietuva, якая займаецца паслугамі па вяртанню ПДВ у Літве, колькасць заявак беларусаў у параўнанні з мінулым годам вырасла на 5%.

"Беларусы часцей за іншых карыстаюцца паслугай у вяртанні падатку на даданую вартасць (ПДВ), - распавядае дырэктар кампаніі Global Blue Lietuva Дэнісас Грынявічус. - У 2014 годзе амаль 74% ад агульнай колькасці заявак у вяртанні ПДВ належала беларусам, больш за 18 адсоткаў - расейцам . Госці з Беларусі робяць пакупкі ў сярэднім на суму ў 149 еўраў, расейцы - на 200 еўраў".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках