28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю правярае крамы, якія гандлююць спартовым харчаваннем

3
Мінгандлю правярае крамы, якія гандлююць спартовым харчаваннем

Міністэрства гандлю правяло шэраг праверак інтэрнэт-крам і папярэдзіла, што прадаваць спартовае харчаванне па-за гандлёвым аб'ектам нельга.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Міністэрствам гандлю праведзеная праверка шэрагу інтэрнэт-крам, якія прапануюць да рэалізацыі праз інтэрнэт-крамы спецыялізаваную харчовую прадукцыю для харчавання спартоўцаў, - гаворыцца ў паведамленні. - Паводле вынікаў праверкі суб'ектам гаспадарання вынесенае 21 прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў правоў спажыўцоў і правілаў гандлю. Вядзецца праца для прыцягнення парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці».

Мінгандлю нагадала, што правіламі продажу тавараў пры правядзенні раздробнага гандлю паводле ўзораў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 г №31, не дапускаецца продаж паводле ўзораў без (па-за) гандлёвага аб'екта спецыялізаванай харчовай прадукцыі для харчавання спартоўцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках