25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі зарабляюць на абітурыентах?

7

Адзін тэст на ЦТ каштуе 18 тысяч рублёў, а камісійны збор можа дасягаць 40 тысяч.

- Днямі я прыйшоў у банк плаціць за ЦТ: аддаў у акенца рэквізіты і 54 тысячы, - абурана распавядае «Комсомольской правде в Беларуси» чытач. - А касірка мне: «З вас яшчэ 30 тысяч». - Гэта за што яшчэ? «У нас камісійны збор», - кажа. - Што яшчэ за камісійны збор?

Камісійны збор за рэгістрацыю на ЦТ бралі заўсёды, як толькі ўвялі аплату за тэсты. Праўда, тады яна складала значна меншую суму: за пералічэнне 10 тысяч на рахунак ВНУ ў банку - усяго 200 рублёў. У гэтым годзе кошт тэставання вырас. Цяпер кожны тэст каштуе не 10 тысяч, а 18 тысяч. А вось камісійны збор вырас не ўдвая, а мінімум у 50 разоў!

- У нас ўстаноўленая камісія 0,5% ад сумы пералічэння, але не менш за 10 тысяч рублёў, - распавялі нам у Беларусбанку.

І ў гэтым выпадку фінальная сума кожнай аплаты атрымліваецца на 55% большай - 28 тысяч за адзін тэст. З камісіяй 15 тысяч, як у Белінвестбанку, Белгазпрамбанку і БПС-Сбербанку, - на 83%, або 33 тысячы.

- У нас два камісійныя зборы - на прыём і на пералічэнне плацяжу. Сума двух камісій атрымаецца большая за вашую аплату, - ціха сказаў аператар Прыёрбанка. - Гэта плюс 40 тысяч.

На 222% больш з кожнай аплаты! Рэгістрацыя на тэсты ідзе амаль тры тыдні - няўжо ніхто гэтага не заўважыў?

- Заўважылі, вядома! Да нас вельмі часта прыходзяць з такімі квітанцыямі і скардзяцца на высокія камісіі, - пацвердзілі ў пункце рэгістрацыі на ЦТ. - Тады мы падказваем (калі ўсе тэсты будуць здавацца ў адной ВНУ) аплачваць іх адной квітанцыяй - так плаціць камісію толькі адзін раз. Але ёсць і тыя, хто праз чуткі-плёткі высветліў, дзе яе няма. Толькі ўчора быў чалавек, які з розных банкаў прынёс тры аплаты па 18 тысяч: адная ў БДУ і дзве ў БНТУ.

Як заплаціць за ЦТ без камісіі?

1. Пайсці ў той банк, у якім універсітэт мае разліковы рахунак. У пераважнай большасці гэта Беларусбанк, у БДУ і БІП - Белінвестбанк, а ў МІПСА - Белаграпрамбанк. У гэтым выпадку камісіі не будзе наогул.

2. Заплаціць праз АРІП у інтэрнэце. З буйных сталічных ВНУ такая магчымасць ёсць у Акадэміі кіравання, БДУІРа, БДЭУ, Сахараўскага, медыцынскага, педагагічнага, аграрнага ўніверсітэтаў ды Інстытута правазнаўства. Важна: шукаць іх трэба не праз «Агульнарэспубліканскі плацяжы», а ў раздзеле «Менск». Калі вы хочаце заплаціць за ЦТ у ВНУ абласнога цэнтра, яго ў АРІП і выбірайце - напрыклад, Гародня ці Магілёў.

3. Калі ВНУ няма ў АРІП, заплаціць можна праз інтэрнэт-банкінг. Аформіце адвольную аплату, увядзіце разліковы рахунак ВНУ. Камісію возьмуць, але не такую вялікую, як у касе: у Беларусбанку, напрыклад, 2500 рублёў.

4. Калі вы збіраецеся здаваць усе тэсты ў адной ВНУ, заплаціце адной квітанцыяй - у гэтым выпадку камісію возьмуць адзін раз.

На заметку

Колькі каштуе аплата ЦТ у найбуйнейшых беларускіх банках? *

* Калі кошт ВНУ адкрыты не ў гэтым банку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках