25 красавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: зрухаў да лепшага ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няма

1
Гары Паганяйла: зрухаў да лепшага ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няма

МУС скараціла працягласць кароткачасовых спатканняў у турмах з трох да двух гадзін.

Са слоў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, такі захад уведзены «выключна ў выхаваўчых мэтах» і будзе станоўча ўплываць на паводзіны асуджаных. Юрыст, праваабаронца Гары Паганяйла заявіў charter97.org, што не бачыць у гэтых зменах нічога пазітыўнага.

- Калі б яны павялічылі тэрмін спатканняў, гэта зразумела, гэта магло б добра паўплываць. А яны яго скарацілі, таму нічога добрага тут быць не можа.

- Ці можна гэта новаўвядзенне разглядаць у рамках агульнага пагаршэння правоў чалавека ў Беларусі апошнім часам?

- Агулам, у параўнанні з папярэднім перыядам часу, цяпер нічога пазітыўнага ў сферы правоў чалавека ў Беларусі не адбываецца. Перманентных зрухаў да лепшага ў краіне няма, калі нешта добрае і адбываецца, то звычайна гэта нешта нязначнае. Ёсць нейкія развагі Лукашэнкі, Генпракуратуры, міністэрстваў і чыноўнікаў аб тым, што яны клапоцяцца аб правах чалавека, але напраўду адбываецца толькі пагаршэнне сітуацыі.

- Ці маглі гэтыя захады быць уведзеныя, каб зрабіць умовы знаходжання палітвязняў яшчэ больш жорсткімі?

- Палітвязняў у нас адзінкі, іншая справа, што ў нас цэлая сціжма, 20-30 тысяч звычайных зняволеных і такія захады да іх «перавыхавання» прычыніцца ніяк не могуць. Мне цяжка сказаць, што пазітыўнага бачыць у гэтым міністр унутраных спраў Шуневіч. Памяншэнне часу спатканняў ні для каго са зняволеных не будзе карысным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках