17 красавiка 2024, Серада, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам прапануе ўвесці абавязковую школьную форму

63
Менгарвыканкам прапануе ўвесці абавязковую школьную форму

Менскія ўлады звярнуліся ў Міністэрства адукацыі з прапановай увесці абавязковую школьную форму.

Сустрэча работнікаў трыкатажнай фабрыкі «Алеся» з намеснікам старшыні Менгарвыканкама Ігарам Карпенкам адбылася сёння ў дэманстрацыйнай зале прадпрыемства, паведамляе «Мінск-навіны».

Падчас размовы з працаўніцамі ААТ «Алеся» былі ўзняты пытанні далейшага развіцця фабрыкі, пошуку новых рынкаў збыту прадукцыі, захавання сацыяльнай палітыкі прадпрыемства ды іншыя.

Падчас абмеркавання Карпенка распавёў пра тое, што Менгарвыканкам неаднаразова прапаноўваў Міністэрству адукацыі абавязковае ўвядзенне ў краіне школьнай формы.

- Гэта стала б пэўнай абаронай і падтрымкай айчыннага вытворцы, стымулявала б развіццё вытворчасці на прадпрыемствах канцэрна «Беллегпрам», да якога належыць і вашая трыкатажная фабрыка. Масавая вытворчасць адзення для школьнікаў спрыяла б змяншэнню коштаў прадукцыі праз павелічэнне аб'ёмаў, а не зніжэнню яе якасці. На жаль, пакуль усе нарматыўныя акты Міністэрства адукацыі аб школьнай форме носяць толькі рэкамендацыйны характар, - удакладніў Карпенка.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках