18 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выратавалі замураваных у падвалах катоў

21

Старшыня таварыства ўласнікаў дамоў на вуліцы Лынькова Васіль Стах замураваў бяздомных катоў у падвалах шматпавярховікаў.

Жывёлы былі асуджаныя на пакутніцкую смерць ад голаду і смагі. Група валанцёраў прыехала на месца, каб выратаваць тых, хто выжыў. Разам з валанцёрамі была здымачная група «Белсату».

Падвалы, дзе знаходзіліся каты, былі зачыненыя, на вокнах - рашоткі, праз якія жывёлы не маглі выбрацца. Са старшынём таварыства атрымалася дамовіцца, каб ён часова адчыніў дзверы, і валанцёры змаглі адлавіць катоў. Тых, што засталіся жывыя, пасля некалькіх дзён без ежы і вады.

На месцы валанцёры знайшлі некалькі мёртвых кацянят, іншыя былі на мяжы паміж жыццём і смерцю.

Нягледзячы на прыняты нядаўна закон, прыцягнуць асобу да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі няпроста. Юрысты кажуць, што пакуль яшчэ артыкул аб жорсткім абыходжанні з жывёламі «не працуе». «Суддзі з гэтым яшчэ нават не сутыкаліся, а дамагчыся паступлення такіх матэрыялаў у суд нават паводле Адміністрацыйнага кодэксу, дагэтуль было немагчыма», - кажа юрыст Святлана Харэвіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках