24 красавiка 2024, Серада, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На шклозаводзе «Нёман» сабралася 658% сярэднямесячнай прадукцыі

35
На шклозаводзе «Нёман» сабралася 658% сярэднямесячнай прадукцыі

На беларускіх прадпрыемствах хуткімі тэмпамі растуць складскія запасы.

Камітэт дзяржкантролю Гарадзенскай вобласці зацікавілі прадпрыемствы, падпарадкаваныя Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва. Пра растучыя складскія запасы, мільярдныя запазычанасці і неэфектыўныя інвестыцыі гаварылі на пасяджэнні калегіі, паведамілі charter97.org у прэс-службе КДК Беларусі.

Складскія запасы прадпрыемстваў значна вышэйшыя за нарматывы. На шклозаводзе «Нёман» яны дасягнулі 109,1 млрд. рублёў або 658,2% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці. Рэальную сітуацыю там спрабавалі схаваць: паўфабрыкатамі паказвалася гатовая прадукцыя ў тары з адзнакай АТК і штампам даты вырабу на суму 4,5 млрд.

Расце дэбіторская запазычанасць прадпрыемстваў, у тым ліку пратэрмінаваная. На шклозаводзе не змаглі знізіць знешнюю запазычанасць і вярнуць у краіну валютны даход у суме 5,5 млн. еўраў.

Запазычанасць ёсць і ў паліўна-энэргетычных рэсурсах. Пратэрмінаваная запазычанасць ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» склала 113,1 млрд. рублёў і ў параўнанні з пачаткам года вырасла амаль удвая. ААТ «Гарадзенскі шклозавод» вінны за энэргію 79,9 млрд., ААТ «Шклозавод «Нёман»- 132,1 млрд.

Дзяржкантроль звярнуў увагу і на неэфектыўнае выкарыстанне закупленага абсталявання, а таксама на зрыў тэрмінаў рэалізацыі дарагіх інвестпраектаў. У філіяле №7 «Смаргоньсілікатабетон» ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» з 2012 года іржавее абсталяванне коштам 5 млрд. рублёў. У філіяле №5 «Гродзенскі КСМ» гэтага ж прадпрыемства не ўвялі ў эксплуатацыю набытую яшчэ ў 1991 годзе тэхналагічная лінію коштам 2,4 млрд. Абсталяванне маральна састарэла і часткова разукамплектаванае, асобныя часткі захоўваюцца на адкрытай пляцоўцы.

Стратнай для ААТ «Гродзенскі шклозавод» стала першая частка рэалізаванага ў 2012-2013 гадах інвестпраекта «Арганізацыя вытворчасці медыцынскай тары для крыві і яе кампанентаў». Праект каштаваў 35,4 млрд. рублёў, за 2013 рэалізацыя медтары прынесла 1,9 млрд. стратаў, а з 2014 года гэта прадукцыя наогул не выпускаецца.

Таксама на шклозаводзе ў Горадні хавалі звышнарматыўны выдатак электрычнасці і газу, завышаючы сабекошт прадукцыі ў 2013-2014 гадах на 2,8 млрд. Бярозаўскі шклозавод у гэты ж перыяд звышнарматыўна спажыў энэргіі на 5,8 млрд.

На заводзе ЖБК ААТ «Гроднапрамбуд» завышалі кошт таварнай арматуры: планавыя нарматывы працоўных рэсурсаў у 4 разы перавышалі фактычныя нормы. Акрамя таго, выявілася нястача таварнай арматуры, гатовай прадукцыі і адходаў металу агульнай вагой 128,1 т на суму 659,7 млн. рублёў.

У ААТ «Саюзпраммантаж» завышалі кошт аплачаных за кошт бюджэту будаўніча-мантажных работ на суму звыш 300 млн. Знайшліся і няўлічаныя лішкі 65 т металалому на суму больш 43,3 млн.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках