20 красавiка 2024, Субота, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» атрымаў ад Украіны яшчэ $30 мільёнаў перадаплаты

«Газпрам» атрымаў ад Украіны яшчэ $30 мільёнаў перадаплаты

На разліковы рахунак «Газпрама» паступілі яшчэ $30 млн. ад «Нафтагаза».

Пра гэта паведамляе прэс-служба расейскай кампаніі.

«Сёння на разліковы рахунак Газпрама паступілі яшчэ $30 млн. ад «Нафтагаза Украіны» ў якасці перадаплаты за пастаўку расейскага газу ў траўні», - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, 1 красавіка «Нафтагаз» і «Газпрам» падпісалі трохмесячны кантракт на пастаўку расейскага газу ва Украіну коштам $248 за тыс. кубаметраў. Са слоў міністра энэргетыкі Уладзіміра Дземчышына, кошт еўрапейскага газу для Украіны на той момант складаў блізу $270-280 за тыс. кубаметраў. Пры гэтым міністр заявіў, што Украіна прадоўжыць закупкі газу на еўрапейскім рынку, нягледзячы на зніжэнне кошту на расейскае паліва. Аднак ужо ў першы тыдзень красавіка Украіна скараціла дзённыя аб'ёмы імпарту прыроднага газу з Вугоршчыны больш чым у 6 разоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках