20 красавiка 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму шпіёну ў Літве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі

4
Беларускаму шпіёну ў Літве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі
РАМУАЛЬД ЛІПСКІ
ФОТА: DELFI

Віленскі акруговы суд завяршыў апытанне былога дыспетчара, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Беларусі.

Былы супрацоўнік авіадыспетчарскай кампаніі «Oro navigacija», грамадзянін Літвы Рамуальд Ліпскі ў пятніцу завяршыў дачу паказанняў Віленскаму акруговаму суду, паведамляе «Интерфакс».

«Не, я не прызнаю (віну). Я вінаваты ў тым, што адразу не звярнуўся да органаў бяспекі», - заявіў на судзе падазраваны.

Суд, на просьбу адваката, пастанавіў заслухаць на наступным пасяджэнні, якое адбудзецца 19 чэрвеня, яшчэ адзін аўдыёзапіс з матэрыялаў справы.

Разгляд справы ідзе да завяршэння - суддзя Юргіта Мачэнь заклікала бакі падрыхтаваць выніковыя прамовы.

Згодна з матэрыяламі справы, Рамуальд Ліпскі у сваім кабінеце ў «Oro navigacija» таемна фатаграфаваў дакументы, якія знаходзіліся там, і іншыя аб'екты і перадаваў іх галоўнаму разведвальнаму ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі.

Акрамя таго, пракурор раней заявіў, што Ліпскі, сустрэўся з агентам КДБ Беларусі Сяргеем Куруленкам ў гандлёвым цэнтры, перадаў яму вусную інфармацыю аб Закняйскім аэрапорце - размяшчэнні аб'ектаў, планы абсталявання, інфармацыю аб інфраструктуры і камунікацыях.

Са слоў кіраўніка Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Гедыміна Грына, аперацыя выкрыцця Ліпскага доўжылася больш за тры гады. Ён не каментаваў, колькі звестак падазраваны паспеў перадаць Беларусі.

Літоўскія службовыя асобы сцвярджаюць, што, магчыма, Беларусь дзялілася атрыманай інфармацыяй з Расеяй.

Нагадаем, што падазраваны Ліпскі - жыхар Вільні - быў затрыманы амаль год таму.

Генпракуратура Літвы і Дэпартамент Дзяржбяспекі летась у лістападзе паведамілі, што Ліпскаму прад'яўленыя абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Беларусі. Для разгляду ў суд былі перададзеныя сем тамоў справы, у іх 1,3 тыс. дакументаў і 26 носьбітаў з рознымі відэа- і аўдыёзапісамі. Былі таксама дапытаныя сведкі паводле гэтай справы.

Падсуднаму пагражае ад 3 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках