29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд заклікаў націснуць на Расею для спынення агню на Данбасе

Аланд заклікаў націснуць на Расею для спынення агню на Данбасе
Франсуа Аланд
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявіў пра патрэбу ціску на Расею і сепаратыстаў ва Украіне для захавання рэжыму спынення агню.

Пра гэта паведамляе "Корреспондент" са спасылкай на агенцтва Reuters.

"Абсалютна зразумела, што рэжым спынення агню выконваецца не цалкам", - заявіў Аланд у пятніцу журналістам падчас саміту "Усходняга партнёрства" ў Рызе.

Французскі лідар адзначыў, што сітуацыя па-ранейшаму вельмі трывожная ў некаторых украінскіх гарадах. "І менавіта таму мы павінны дзейнічаць і працягваць ціснуць на ўсход Украіны і на Расею, каб яны ў поўнай меры паважалі менскія пагадненні", - сказаў прэзідэнт.

Нагадаем, у чацвер начальнік сіламі NATO ў Еўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў заявіў, што Расея размясціла на Усходняй Украіне тэхніку, здольную несці ядзерны набой. У Крамлі гэтыя заявы назвалі "галаслоўнымі".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках