24 красавiка 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Італіі: Выхад Грэцыі з еўразоны магчымы

5
Прэм'ер Італіі: Выхад Грэцыі з еўразоны магчымы

Пытанне аб магчымым выхадзе Грэцыі з еўразоны або Grexit стаіць не столькі ў кароткатэрміновай, колькі ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Пра гэта заявіў у пятніцу журналістам прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе, паведамляе «Прайм».

Рэнцо падкрэсліў, што цалкам падзяляе ацэнкі, дадзеныя з гэтай нагоды міністрам эканомікі і фінансаў П'ерам Карла Падаанам. Той мяркуе, што Grexit меў бы сур'ёзныя наступствы для Еўразвязу агулам і яго асобных чальцоў. Так, гэта падзея непазбежна адаб'ецца на кошце дзяржаўных каштоўных папер шэрагу краін. Валютны звяз можа агулам стаць больш далікатным і меней устойлівым да шокаў, мяркуе Падаан.

Нагадаем, учора стала вядома, што Еўрапейскі цэнтральны банк павялічыў гранічны аб'ём фінансавання грэцкіх банкаў у рамках праграмы экстранай выдачы ліквіднасці яшчэ на 200 млн еўра. Разам з тым, падвышэнне ліміту - мінімальнае з моманту пачатку апошняй серыі перамоваў Грэцыі з міжнароднымі крэдыторамі ў лютым.

Грэцыя вядзе перамовы з крэдыторамі аб атрыманні новай раты фінансавай дапамогі. Але для гэтага трэба, каб урад краіны падаў план рэформаў, што ён адмаўляецца рабіць. Гэтая праграма міжнароднай фінансавай дапамогі для Грэцыі заканчваецца ў чэрвені 2015 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках