28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога галоўнага следчага Менска экстрадуюць з Расеі

3
Былога галоўнага следчага Менска экстрадуюць з Расеі

Амаль дзесяць гадоў хаваўся ў Расеі ад беларускага правасуддзя фігурант гучнай міліцэйскага карупцыйнай справы.

Цяпер былы галоўны следчы Менска чакае экстрадыцыі на радзіму. Пра ягонае затрыманне стала вядома ў сакавіку гэтага года з паведамлення прэс-службы МУС Расеі.

Прозвішча і пасада ўцекача, які знаходзіўся ў вышуку, не называлася. Гаворка ішла аб 60-гадовым грамадзяніне Беларусі, які «ў 2005 годзе, знаходзячыся ў Менску і працуючы ў адной з дзяржаўных структур, схіліў да дачы хабару сумай 150 тысяч даляраў ЗША аднаго з мясцовых прадпрымальнікаў. Паводле гэтага фату КДБ Рэспублікі Беларусь была распачатая крымінальная справа паводле артыкула «падбухторванне да дачы хабару ў асабліва вялікай суме».

Расейскія паліцэйскія затрымалі былога в.а. начальніка следчай управы папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама палкоўніка міліцыі Георгія Жука, пішуць «Беларускія навіны».

Характэрна, што званне палкоўніка Лукашэнка прысвоіў Жуку ў лютым 2005 года, а роўна праз пяць месяцаў афіцэра абвясцілі ў міждзяржаўны, а затым і ў міжнародны вышук. Дзе былы галоўны следчы сталіцы хаваўся ўсе гэтыя гады, дакладна невядома, але затрымалі яго ў адным з пасёлкаў Арэхава-Зуеўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Расейскія праваахоўнікі паведамілі беларускім калегам аб затрыманні іх былога калегі. Цяпер разглядаецца пытанне аб экстрадыцыі падазраванага ў Беларусь, працэдура гэтая марудная. Калі Жук будзе абскарджваць сваё затрыманне ў судовых інстанцыях, то яго вяртанне на радзіму пад аховай можа зацягнуцца на год.

Хоць, калі б палкоўнік устрымаўся ад бегу на дыстанцыю «пакуль не зловяць», то, цалкам магчыма, з улікам мінулых амністый, даўно б ужо гуляў на волі з «чыстым сумленнем». Як, відавочна, усе астатнія ўдзельнікі гэтай крымінальнай гісторыі.

Крымінальная справа ў дачыненні да Георгія Жука было выдзелена ў асобную справу па заканчэнні следства. А на лаве падсудных апынуліся былы першы намеснік начальніка УБЭЗ МУС Беларусі Іван Клімянкоў, былы супрацоўнік КДБ Міхаіл Тураў і некалькі кіраўнікоў камерцыйных структур.

Клімянкоў абвінавачваўся ў злоўжыванні сваімі службовымі паўнамоцтвамі і атрыманні пяці хабараў на агульную суму 230 тысяч даляраў, якія яму перадавалі праз пасярэднікаў беларускія прадпрымальнікі і літоўскі бізнэсовец.

Аднак у снежні 2006 года Вярхоўны суд палічыў недаказаным атрыманне Клімянковым чатырох хабараў на суму 225 тысяч даляраў, нібыта гэтыя грошы перадаваліся палкоўніку Жуку. У выніку былога першага намесніка начальніка УБЭЗ МУС прысудзілі да 10 гадоў зняволення і пазбавілі звання палкоўніка. Астатнія фігуранты атрымалі ад 3 да 8 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках