24 красавiка 2024, Серада, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка аб інтэграцыі з ЕЗ: Мы не будзем ні ў каго пытацца дазволу

8
Парашэнка аб інтэграцыі з ЕЗ: Мы не будзем ні ў каго пытацца дазволу

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абяцае ўлічваць толькі меркаванне народа Украіны пры выбары шляху развіцця краіны.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў у Рызе, паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".

Ён параўнаў украінскую пазіцыю з тым, як паводзілі сябе падчас падрыхтоўкі да Рыжскага саміту Беларусь ды Арменія. Як вядома, яны доўгі час не пагаджаліся далучыцца да супольнай заяве саміту за фразу пра анэксію Крыма, якая раздражняе РФ.

"Гэта - паказальны прыклад. У расейскай сферы ўплыву кожная краіна павінна пільнавацца прынцыпаў, якія навязваюцца з аднаго цэнтра. Еўрапейскі звяз - гэта прынцыпова іншы сусвет - тут кожны можа мець сваё меркаванне і сваю пазіцыю", - растлумачыў ён.

"У кожнай краіны павінна быць магчымасць выбраць свой шлях развіцця. Цяпер Украіна плаціць занадта вялікую плату за сваё права выбіраць свой уласны шлях.

І гэты шлях будзе залежаць ад народа Украіны, мы не будзем пытацца дазволу ў каго-небудзь за мяжой", - падкрэсліў Парашэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках