20 красавiка 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы гендырэктар «Фандока» вызвалены з-пад варты ў зале суда

2
Былы гендырэктар «Фандока» вызвалены з-пад варты ў зале суда

22 траўня суд Бабруйскага раёна вынес прысуд у крымінальнай справе паводле абвінавачвання Уладзіміра Майко.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова, кіраўнік прызнаны вінаватым у наўмысным насуперак інтарэсам службы ўчыненні службовай асобай з іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам, што пацягнула цяжкія наступствы.

На падставе ч.3 арт.424 КК з ужываннем арт.70 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе аднаго года і пяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на тры гады.

У адпаведнасці з п.2 ч.1 арт.75 КК пастаноўлена залічыць Уладзіміру Майко ў тэрмін прызначанага пакарання час знаходжання пад вартай.

Прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі пастаноўлена ўважаць за адбытае.

Меру стрымання Майко да ўваходу прысуду ў законнае дзеянне пастаноўлена скасаваць, вызваліўшы яго з-пад варты ў зале суда.

Пазоў пракурора аб кампенсацыі шкоды на карысць ААТ "Фандок" суд пакінуў без разгляду.

Арышт, накладзены на маёмасць Майко, судом пастаноўлена скасаваць.

Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Нагадаем, аб заканчэнні следства было абвешчана ў жніўні 2014 года. Тады паведамлялася, што на працягу 2013-2014 гадоў у дачыненні да Майко былі распачатыя тры крымінальныя справы паводле ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УКДБ Магілёўскай вобласці, АБЭЗ УУС Бабруйскага райвыканкама. Мерай стрымання для былога гендырэктара было абрана асабістае даручальніцтва.

"Былы генеральны дырэктар падпісаў акты прыймання-перадачы за фактычна не выкананыя ў поўным аб'ёме работы мадэрнізацыі і ўводу ў эксплуатацыю лініі сартавання круглага лесу, а таксама аб выкананні шэфмантажных і пусканаладачных работ будаўніцтва міні-ЦЭЦ", - паведамляла афіцыйны прадстаўнік УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле ейных слоў, з ліпеня да лістапада 2007 года Майко, дзейнічаючы з іншай асабістай зацікаўленасці, даў наказ падначаленым работнікам на рэгістрацыю дакументаў і адпраўку шліфаванай фанеры на адрас расейскіх фірмаў коштам значна ніжэйшым, чым на біржы. У выніку гэтага "Фандоку" была прычыненая шкода (розніца паміж біржавы коштам і коштам пастаўкі) больш чым на 70 млн рублёў.

"У выніку ўсіх неправамерных дзеянняў генеральнага дырэктара ААТ "Фандок" прычыненая шкода больш за 770 млн беларускіх рублёў", - сказала Салянюк. Яна адзначыла, што накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага коштам блізу 1,8 млрд рублёў. Акрамя таго, былы гендырэктар кампенсаваў шкоду на 199 млн рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках