16 красавiка 2024, aўторак, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня ФПБ: Трывайце і працуйце

84
Старшыня ФПБ: Трывайце і працуйце
МІХАІЛ АРДА

Міхаіл Арда на VII з'ездзе ФПБ заклікаў рабочых зразумець і падтрымаць дзяржаву.

Апошнім часам беларускія працоўныя ўсё часцей сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі. Гаворка ідзе пра затрыманыя заробкі, няпоўную занятасць, скарачэнні ды іншыя праблемы. Што ж у гэтай сітуацыі прапануе галоўны абаронца правоў працоўных - Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі? Калі коратка, то нічога, піша Naviny.by.

«Калі ў дзяржавы было дастаткова грошай, яна іх ніколі не шкадавала, але, бывае, надыходзяць такія моманты, калі трэба разумець, што мы ўсе знаходзімся ў адным чоўне, што трэба таксама падтрымаць дзяржаву. Калі пачаць хадзіць і крычаць, то карысці не будзе ніякай. Працаваць трэба ўсім сёння, напружвацца», - заявіў Міхаіл Арда.

На сённяшнім з'ездзе ад прафсаюзных лідэраў дакладных адказаў на пытанні, як у гэтай складанай сітуацыі будзе дзейнічаць Федэрацыя прафсаюзаў, якія варыянты яна гатовая прапанаваць і ці будзе наогул уступаць у які-небудзь дыялог з урадам, атрымана так і не было.

Адзіны рэцэпт ад ФПБ, які пачуў сёння працоўны клас - трывайце і працуйце!

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках