25 красавiка 2024, Чацвер, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Чыжоўка-Арэне» памоляцца за Беларусь

2
У «Чыжоўка-Арэне» памоляцца за Беларусь

30 траўня рэлігійнае аб'яднанне суполак хрысціян поўнага евангелля правядзе «Малітву за Беларусь».

Дазвол на акцыю даў Менгарвыканкам, паведамляе «Радыё Свабода».

Узяць удзел у малітве плануюць блізу 700 вернікаў. З прывітальным словам выступіць біскуп Леанід Вараненка, паведамляе сайт gospel.by.

Арганізатары павінны ўзгадніць з гарадской міліцыяй праграму акцыі і захады бяспекі.

Юрыст царквы «Новае жыццё» Сяргей Луканін напісаў у Фэйсбуку, што ўпершыню за апошнія гады менскія ўлады далі афіцыйны дазвол на правядзенне агульнай малітвы за Беларусь для цэркваў поўнаевангельскіх аб'яднання ў тысячнай зале.

На малітву запрашаюцца ўсе хрысціяне незалежна ад канфесій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках