Віталь Рымашэўскі: Пытанне палітвязняў не павінна адыходзіць на другі план
1- 22.05.2015, 21:56
- 3,242
У Рызе прайшлі нефармальныя сустрэчы высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
"Рыжскі саміт пераломным не стане", - перакананы сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
"Наша задача як апазіцыі - захаваць той сэнс "Усходняга Партнёрства", які быў пакладзены ў яго падмурак", - заявіў Рымашэўскі "Радыё Рацыя".
- Цяпер вызначаецца лёс - ці застанецца ўвогуле ў парадку дня прыярытэт правоў чалавека. Шмат хто выказвае такое меркаванне, што трэба заплюшчыць вочы на палітвязняў, або зрабіць тэму правоў чалавека абсалютна асобнай тэмай для перамоў, якія могуць весціся, а могуць не весціся, і трэба супрацоўнічаць - фінансава, эканамічна. Нам трэба прыкласці ўсе намаганні разам з нашымі еўрапейскімі партнёрамі для таго, каб гэта не здарылася. Беларуская апазіцыя прэзэнтавала агульную пазіцыю ў гэтым пытанні.
Лідэры беларускай апазіцыі правялі ўчора ў Рызе шэраг сустрэч з лідэрамі Еўрапейскай народнай партыі, а таксама - у Міністэрстве замежных спраў Латвіі - з высокімі прадстаўнікамі Еўразвязу.