29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы-арэндадаўцы сышлі ў падполле

5

У сталіцы цяпер афіцыйна здаюць кватэры 46,5 тысяч менчукоў.

Калі параўнаць лічбы красавіка гэтага года з леташнімі снежаньскімі, то можна падумаць, што беларусы-арэндадаўцы сышлі ў падполле. Бо іх стала на 6000 чалавек менш, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Ці проста перасталі займацца гэтым бізнэсам, - выказалі здагадку ў падатковай установе.

Хоць, заўважым, колькасць уладальнікаў кватэр, якія такім чынам падтрымліваюць сваё матэрыяльнае становішча, заўсёды расло - у краіне прыбаўлялася штогод прыкладна 10 тысяч кватэраздатчыкаў.

Што цікава, яшчэ ў сакавіку гэтага года кватэраздатчыкаў было амаль на тры тысячы менш, чым у красавіку. Чаму за месяц столькі людзей пайшлі ў падатковую і зарэгістравалі кватэрны бізнэс афіцыйна? Дакладнага адказу мы не дамо, але можна меркаваць, што менавіта тры тысячы менчукоў нідзе не працавалі і жылі выключна за кошт здачы жылля ў арэнду. І, каб не стаць дармаедамі, яны вырашылі свой бізнес легалізаваць. Бо паводле новага закону аб дармаедстве падатак на беспрацоўе не прыйдзецца плаціць тым, хто афіцыйна здае жыллё.

Такім чынам, афіцыйныя звесткі мы бачым. А колькі беларусаў цяпер здаюць кватэру нелегальна, не распавядаюць ні падаткавікі, ні рыэлтары. Апытаўшы каля пяці сваіх знаёмых, якія здымаюць жыллё, высветліла: толькі ў аднаго заключаны дагавор з гаспадаром. У мінулым годзе чыноўнікі распавядалі, што блізу 40,5 тысяч кватэр у Менску здаецца нелегальна. Калі выказаць здагадку, што 6000 менчукоў не згарнулі свой кватэрны бізнэс, а сышлі ў цень, то цяпер кожная другая кватэра ў сталіцы здаецца без дамовы. Звесткі гэтыя, вядома ж, неафіцыйныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках