29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

820 менскіх кватэр засталіся без святла і вады

10
820 менскіх кватэр засталіся без святла і вады

Іх адключылі праз запазычаннасці ў камунальных плацяжах.

820 кватэр у Менску засталіся без жыллёва-камунальных паслуг. Такую лічбу назваў гендырэктар ГА "Менская гарадская жыллёвая гаспадарка" Віталь Смірноў. Прычынай, як пішуць "Менск-Навіны", стала запазычанасць у аплаце камунальных паслуг.

Спецыяліст падкрэсліў, што ў Менску расце колькасць завінавачыных. Так, у сакавіку іх было 4,4% ад агульнай колькасці асабовых рахункаў, а цяпер - 5,5%. Аднак гэтая лічба не канчатковая, адзначыў камунальнік, так як плацяжы прымаюцца да 25 траўня. Са слоў Смірнова, цяпер у сталіцы - 24,5 тысячы асабовых рахункаў з пратэрмінаванай запазычанасцю ў аплаце камуналкі, прычым 4125 з іх маюць запазычанасць больш за два месяцы. Смірноў дадаў, што сярод неплацельшчыкаў вырас адсотак працоўнага плацежаздольнага насельніцтва.

Дарэчы, ёсць менчукі, якія не плацяць паводле "жыровак" больш за тры гады. Цяпер іх налічваецца ўжо 69 чалавек. Найбольшая іх колькасць - у Заводскім і Партызанскім раёнах сталіцы (17 і 13, адпаведна).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках