28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт Гарадзенскага аблвыканкама ігнаруе беларускую мову

5
Сайт Гарадзенскага аблвыканкама ігнаруе беларускую мову

Афіцыйныя сайты органаў улады на Гарадзеншчыне ігнаруюць у сваёй інфармацыйнай палітыцы беларускую мову.

За апошнія чатыры месяцы на беларускамоўнай версіі сайта гарвыканкама абласнога цэнтра з'явіліся толькі два інфармацыйныя матэрыялы. У лютым - пра тое, што Гародня і расейскі Тамбоў сталі гарадамі-пабрацімамі, а ў красавіку - пра тое, што Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы паспяхова прайшоў аўдыт сістэмы мэнэджмэнту якасці. У сакавіку і пакуль у траўні беларускамоўных навін не з'явілася ўвогуле. З іншага боку, на расейскай мове матэрыялы на афіцыйнай старонцы з'яўляюцца рэгулярна, піша сайт ПЦ "Вясна".

Яшчэ горшая за цяперашнюю сітуацыю ў гэтым плане на афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкама. У беларускай версіі гэтага сайта апошняя навіна па-беларуску датаваная 14 кастрычніка мінулага года. За ўвесь 2014 год на сайце аблвыканкама было толькі 9 інфармацый па-беларуску. Цяпер жа нехта падумаў, што яны ўвогуле не патрэбныя.

Такое стаўленне да беларускамоўных версій сайтаў ярка характарызуе стаўленне гарадзенскіх чыноўнікаў да дзяржаўнай беларускай мовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках