23 красавiка 2024, aўторак, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйное ДТЗ пад Менскам: ёсць загінулая

8

У сутыкненні машын пад Менскам загінула жанчына, два чалавекі атрымалі траўмы.

Аб сур'ёзнай аварыі на Слуцкай шашы ў раёне перасячэння з трасай М1 паведамляюць чытачы onliner.by.

Паводле інфармацыі, учора ў другой палове дня пры сутыкненні двух аўтамабіляў адзін чалавек загінуў, прынамсі двое траўмаваныя. Сутыкненне адбылося ўчора прыкладна а 16:30 на паласе па кірунку ў Менск. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Карыстальнікі дзеляцца здымкамі з месца аварыі.

«Я быў сведкам, - піша адзін з іх. - Як падразалі Renault Scenic я не бачыў, бачыў як Scenic выязджаў на сустрэчную паласу, ехаў у метрах 200-300 ззаду. Пасажыр - труп, кіроўца, жанчына, да прыезду хуткай была жывая.

Кіроўца опеля адкараскаўся пераломам рукі, другі дзень нараджэння».

Загінула пасажырка Renault.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках