19 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася рэструктураваць пазыкі Украіны

13
Расея адмовілася рэструктураваць пазыкі Украіны

Масква паспрабуе паўплываць на пастанову іншых краін-чальцоў МВФ аб прадаўжэнні фінансавай дапамогі Кіеву.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв'ю УДТРК.

"Мы ўжо сказалі, што мы нічога рэструктураваць не збіраемся", - цытуе Мядзведзева "Прайм".

"Заблакаваць мы самі па сабе нічога не можам, бо для таго, каб блакаваць, трэба мець блакавальны пакет. Але мы, натуральна, у рамках сваёй дзелі галасоў аб гэтым скажам. І я ўпэўнены, што такія пастановы паўплываюць у выніку і на пазіцыю іншых крэдытораў, і на пазіцыю іншых удзельнікаў Міжнароднага валютнага фонду", - дадаў прэм'ер-міністр РФ.

Нагадаем, на мінулым тыдні Вярхоўная Рада прыняла законапраекты ўрада №2898 і №2899, якiя дазваляюць Кабінету міністраў уводзіць мараторый на выплаты замежных абавязанняў.

Раней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк у інтэрв'ю Financial Times распавёў, што Кіеў цяпер вядзе перамовы аб рэструктурызацыі $23 млрд замежнай запазычанасці, у выпадку краху якой можа ўвесці мараторый на выплаты.

Са слоў Яцэнюка, рэструктурызацыя - гэта пытанне сумлення і маральнага абавязку, бо гэтыя сродкі даваліся рэжыму Віктара Януковіча, які скраў мільярды. "Яны (крэдыторы - рэд) далі Януковічу $40 млрд. Яны ведалі, што гэта рызыкоўная справа", - падкрэсліў ён і дадаў, што рэжым Януковіча быў прарасейскім, дыктатарскім і не быў заснаваны на прынцыпах свабоднага рынку, якія дзейнічаюць у ЕЗ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках