25 красавiка 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ісламская дзяржава» мае намер атрымаць ядзерную зброю цягам года

7
«Ісламская дзяржава» мае намер атрымаць ядзерную зброю цягам года

Тэрарысты сцвярджаюць, што ў іх ёсць мільярды даляраў і сувязі.

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» ў артыкуле прапагандысцкага часопіса Dabiq заявілі, што маюць намер набыць ядзерную зброю цягам года, піша korrespondent.net The Independent.

У артыкуле гаворыцца пра тое, што тэрарыстычная арганізацыя валодае багаццямі ў мільярды даляраў і мае доступ да «карумпаваных чыноўнікаў».

Аўтарам публікацыі значыцца брытанскі фатограф Джон Кэнтлі, які знаходзіцца ў палоне ў баевікоў цягам двух гадоў.

Нагадаем, баевікі «Ісламскай дзяржавы» ўзялі пад кантроль сірыйска-іракскую мяжу. 21 траўня паведамлялася, што яны кантралююць палову Сірыі.

Баевікі ІД таксама захапілі сірыйскі горад Пальміра, у якім знаходзяцца ўнікальныя антычныя разваліны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках