18 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанатаў «Віцебска» на матч з менскім «Дынама» пускалі па пашпартах

13
Фанатаў «Віцебска» на матч з менскім «Дынама» пускалі па пашпартах

Ад сталічных ультрас патрабавалі здымаць абутак.

Фанатаў «Віцебска» перад гульнёй з менскім «Дынама» пускалі на сектар толькі па пашпартах. У многіх фанатаў «Дынама» пасля праходу некалькіх «кардонаў» міліцыі ўсё роўна патрабавалі здымаць абутак.

З чым гэта звязанае, невядома, піша сайт ультрас Беларусі. Многія, убачыўшы такое стаўленне наважылі ісці на цэнтральныя сектары ці ўвогуле не ісці на футбол. Таксама варта сказаць, што большасць матчаў «Віцебска» запаўняецца штучнымі метадамі. На стадыён зганяюць школьнікаў і навучэнцаў іншых навучальных устаноў у Віцебску.

Варта адзначыць, што ў рэгламенце чэмпіянату Беларусі ў футболе не прапісаная неабходнасць мець з сабой дакументы пры наведванні стадыёна, піша «Прессбол».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках