25 красавiка 2024, Чацвер, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Канскім кінафестывалі паказалі фільм, цалкам зняты на iPhone

3

На 68-м міжнародным кінафестывалі ў Канах адбыўся паказ крымінальнага трылера «Вылет» (Departure), цалкам знятага на iPhone.

Здымкі гэтага кароткаметражнага фільма праходзілі ў Беларусі, Лос-Анджэлесе і Парыжы. Адным з трох рэжысёраў фільма выступіла беларуска Марыя Курачова. У 2011 годзе яе праца «Сны аб парусах» здабыла галоўны прыз першага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm 2011 у катэгорыі PRO, пішуць «Белорусские новости».

Разам з Марыяй Курачовай рэжысёрамі фільма «Вылет» сталі заснавальнік iPhone Film Festival Рубэн Казанцаў і Саці Гасет, сын вядомага амерыканскага актора, уладальніка прэміі «Оскар» Луіса Гасета-малодшага.

Са здымачнага абсталявання рэжысёрам спатрэбіліся iPhone 4s і дадатак FiLMiC Pro.

Хоць праца над стужкай «Вылет» была скончаная задоўга да Канскага фестывалю, стваральнікі не адпраўлялі яе на іншыя кінаконкурсы, каб адпавядаць эксклюзіўнаму статуту паказу ў Канах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках