25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі пенсіянер на «Жыгулях» выпадкова пашкодзіў пяць самаходаў

11

Дзве спробы выехаць з парковак скончыліся няўдачай у Гародні.

Спачатку дзяўчына на Volkswagen неспадзявана пашкодзіла два чужыя самаходы. А на наступны дзень паджылы мужчына на ВАЗ, выязджаючы з двара, «сабраў» пяць аўтамабіляў, піша AutoGrodno.by.

У пятніцу ля аўтавакзала дзяўчына, якая кагадзе атрымала пасведчанне, выязджала са стаянкі заднім ходам на Volkswagen Golf. Затым аўтамабіль паехаў наперад і рэзнуўся ў прыпаркаваныя самаходы. Сама дзяўчына не здолела растлумачыць, што адбылося.

Сёння раніцай паджылы мужчына на «Жыгулях» сабраўся ехаць на лецішча. У двары пенсіянер не паспеў выкруціць стырно, закрануў Peugeot, крануўся Volkswagen і ўехаў у яшчэ адзін Volkswagen, зрушыўшы яго на астатнія аўтамабілі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках